Зямлі маёй родны куточак
Понедельник, 8.12.2014 20:12. Рубрика: Конкурсы
Конкурс “Чароўны куфэрак”
У кожнага чалавека ёсць на зямлі родны куточак, дзе ён нарадзіўся, навучыўся хадзіць, дзе адчуў цяпло і ласку матуліных
рук. Ад дома свайго, ад бацькоўскага парога пачынаецца дарога ў вялікае жыццё. І куды б ні завялі чалавека жыццёвыя пуцявіны, ён заўсёды памятае пра свой дом, неаднойчы вяртаецца да яго, як вяртаюцца птушкі да роднага гнязда. Так і ў маім сэрцы заўсёды будзе месца любові і адданасці свайму роднаму краю, дарагой Беларусі.
Анастасія СЕЛІВАНАВА,
гімназія, г. Светлагорск.










