Дзюймовачка
Казачны год разам з “Вясёлкай”
“Дзюймовачка” – адна з самых вядомых і любімых у свеце казак. Напісаў яе славуты дацкі пісьменнік Ханс Крысціян Андэрсен. Упершыню казка пабачыла свет у 1835 годзе. Па-беларуску галоўную гераіню яшчэ называюць Тамеліса. Так гучыць імя дзяўчынкі на дацкай мове.
Дзюймовачка – дзяўчынка, якая змяшчалася ў арэхавай шкарлупінцы, а талерка з вадой здавалася ёй сапраўдным возерам. Гісторыя пра яе вельмі кранальная, шчымлівая. Напэўна, гэтым і прываблівае чытачоў. Казка пра Дзюймовачку перакладзена на многія мовы. Па-беларуску ж яна загучала дзякуючы паэту Валянціну Лукшу.
Ці ўсіх герояў, намаляваных на гэтай старонцы, вы пазналі? Якія яшчэ казкі Ханса Крысціяна Андэрсена чыталі? Якія з іх спадабаліся вам найбольш? Дасылайце свае адказы на адрас рэдакцыі або на электронную пошту vyaselka2011@yandex.ru. Аўтары самых цікавых лістоў атрымаюць падарункі.
Вася ВЯСЁЛКІН