Як працуе чыгунка?
У далёкія часы, калі паравоз быў сталёвым канём чыгункі, а прафесія качагара нагадвала цяжкую працу на шахце, людзі яшчэ не ведалі, што чакае іх наперадзе. Дзякуючы вучоным узніклі новыя цягнікі – дызелі (лакаматывы, якія выкарыстоўваюць дызельнае паліва, а не вугаль і дровы, як ранейшыя паравозы). За дызелямі прыйшлі электравозы. Цягнік атрымлівае электраэнергію для руху з надвяснога проваду. Метро – тая ж чыгунка, але электравоз там рухаецца дзякуючы кантактным рэйкам.
У Мінску ёсць дзіцячая чыгунка імя Канстанціна Заслонава. У гады Вялікай Айчыннай вайны гэты чалавек стварыў гарадское падполле на чыгуначнай станцыі ў Оршы і набліжаў разам з баявымі таварышамі Перамогу над фашыстамі.
Ці ведаеце вы,
*чым адрозніваецца купэйны пасажырскі вагон ад плацкартнага?
*колькі важыць чыгуначны трансфарматар, які дае энергію для руху цягнікоў?
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Які знак на лакаматывах цягнікоў выкарыстоўваўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны? Спалучыце правільна літары згодна з нумарамі – і атрымаеце адказ. Намалюйце гэты знак.
К А Р О З
4 5 3 2 1