Загадкі
Вторник, 10.06.2014 07:19. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Раіса БАРАВІКОВА
Вабіць тайнамі здавён,
Кліча ў неба нас,
Дзе гарыць агніста ён –
Таямнічы ….
(Марс)
Серж МІНСКЕВІЧ
Касмічны калабок з касмічнае скарбонкі
Дастаў і начапіў на бок сабе пярсцёнкі.
Што гэта?
(Сатурн)
Раптам панна маладая
Косы ўночы расплятае
І да сонца шлях трымае,
Тыдняў некалькі паззяе,
А пасля ізноў знікае.
(Камета)