Таццяна Мушынская. Вершы
Среда, 4.06.2014 08:00. Рубрика: Вершы
Лясны доктар
Дзяцел дрэвы правярае,
Сухастой ён вызначае.
Дзяцел – доктар адмысловы,
Разумее ўсё без словаў.
Птушка ў лесе дрэвы лечыць
Ранкам-рана і пад вечар.
Лось
На паляну перад хатай
Выйшаў з лесу
лось рагаты.
Сумны, кажа лесніку:
“Памажы – як дружбаку!
Не знайду я ў лесе соль…
Палізаць яе – дазволь!”
Чыгунок
Чорны, чорны чыгунок
Грэўся ў печцы нашай.
Чорны, чорны чыгунок
З белай, белай кашай.
З рысавай? Аўсянай?
Грэцкаю? Прасянай?
А мо з кашай ячнай,
Сытнаю і смачнай?
Чорны, чорны чыгунок
Грэўся ў печцы нашай.
Чорны, чорны чыгунок
З белай, белай кашай.