Ай!
Ай-я-яй!, ай-я-яй!…
Свята цудаў сустракай!
Упрыгожыць краявід
Горад з назвай – Алфавіт!
(Ай-я-яй! Ай-я-яй!
Выпякаем каравай!)
***
Бег баран у ботах,
Боўтнуўся ў балота.
Бэкнуў Бегемоту:
– Бээ-э-э, не брудзь мне ботаў!
***
– Голуб, голуб, галубок,
Дай мне нітачак клубок,
Я звяжу табе калготкі
На зімовы дзень кароткі.
Гэй-гон, галубок…Гулі-гулі-гуленькі…
Гэй-гоп, гоп-гоп… Гулі-гулі-гуленькі…
***
І нават івалга І-і
У травяным капелюшы,
Хутчэй спяшаецца ў кіно:
Ці салодкае яно?
***
– Дырлы, дырлы, дырлы, фіт…
Ёсць чароўны алфавіт!
Дырлы, дырлы, дырлы, бом…
З літар вырастае дом!
***
Жых-жах… Жых-жах…
Тушыць птушачка пажар!
Ціўкнула пчале на вушка,
Што завуць яе Жар-птушкай.
***
Дзяцел добра паабедаў,
З’еў катлету з караедаў,
І на дрэва сеў яшчэ раз –
Дзёўбае, каб павячэраць.
Дзёўб-тук, тук-тук-дан…
Дзюбай б’е, бы ў барабан!
***
Арол – татуля клапатлівы,
Ён арлянятам чысціць крылы.
***
Бусел буські па чарзе
Дзеткам раздае ў гняздзе.
***
Верабейчык: чык-чырык!…
Ён да радасці прывык.
***
Голуб, як не бачыць кошкі,
Пад акном збірае крошкі.
***
Дрозд на Драздзіху грозна зірк:
– Калі ж мы злётаем у цырк?
***
Джунглі ўгледзеў грак уранні
На камп’ютарным экране,
А вавёрка шышкі лушчыць,
Кажа: “Кінь!.. Нам добра ў пушчы!”
***
Зязюля ноччу не заснула,
Яе “Ку-ку” ўся пушча чула.
Яна і дзень увесь кувае:
Зязюлянят сваіх шукае.
***
У Жураўля лагодны нораў,
Ён па-беларуску – жораў!
***
Кваква вучыць квакванятак
Па балоце лёгка чапаць.
***
Елку абляпілі птушкі –
Рагатушкі-весялушкі,
Потым пырхнулі знянацку:
Ёлку ўсыпалі, што цацкі.
Елка ў лесе – вам падказка:
Ёлкай зробяць елку цацкі.