Сусветна вядомыя джыгіты
Кункевіч Вольга, вучаніца СШ № 35 г. Мінска, адказала правільна на пытанне, надрукаванае ў часопісе № 3 2013года. Таццяна Міхайлаўна Бандарчук сапраўды працуе дырэктарам цырка 16 гадоў, а ўпершыню выйшла на арэну амаль 42 гады таму. Вользе мы ўручаем білеты ў цырк! Падарункі ад “Вясёлкі” адпраўляюцца Івану Сенькевічу. Чарговае пытанне будзе ад Барыса Лазарава – вядомага наезніка, які са сваімі пастановачнымі нумарамі гастраліраваў па Японіі, Украіне, Латвіі, Італіі, і ад герояў з нашай вокладкі – Раміля і Каміля Шукюравых. Скажыце, для чаго пры дрэсіроўцы коней выкарыстоўваецца “манежны біч”, даўжыня якога 5 метраў, і што такое мастацтва тушыроўкі? Дасылайце свае адказы на адрас рэдакцыі ці нашу электронную пошту vyaselka2011@yandex.ru, магчыма, вам пашанцуе атрымаць білеты ў цырк!
Раней перад адкрыццём цыркавога прадстаўлення маладыя наезнікі, стоячы на конях, прымалі розныя паставы, скакалі праз бар’еры, каб прыцягнуць увагу гледачоў да цырка. Сёння такія элементы называюць джыгітоўка. Сучасны конна-акрабатычны жанр, сюжэты выканання, як правіла, узяты з нацыянальных матываў казацтва або ўсходніх народнасцей. У такіх пастаноўках цыркавы артыст-наезнік апрануты ў касцюм жакея. Яго праца строга рэгламентавана як па набору трукаў, так і па чарговасці іх выканання. Цыркавых спецыялістаў нават запрашалі выкладаць мастацтва дрэсіроўкі коней, навучаць верхавой яздзе вайскоўцаў і конезаводчыкаў. Называлі такіх прафесіяналаў кунстберэйтары, або «конныя Штукары«.
Вы звярталі ўвагу, што цыркавы манеж заўсёды абнесены бар’ерам? Аказваецца, першапачаткова яго грунт і пакрыццё былі прыстасаваныя выключна да патрэб конных нумароў. Грунт, або матэрыял манежа, – пісты – прымыкае да бар’ера і загінаецца ўверх у форме сподкі. Перад выхадам конных нумароў уніфармісты ўзбіваюць граблямі і размятаюць пісты, пілаванне да сценак бар’ера. Без такой падрыхтоўкі коні ніколі не павінны выходзіць на манеж. Вы заўважалі, як умела, прыгожа і нязмушана наезнікі рэгулююць бег каня, кантралююць кожны яго крок пры пераадоленні разнастайных перашкод і бар’ераў? Усё гэта называецца мастацтвам пасіроўкі.
Яўхіменка Анастасія, гімнастка, выконвае ўнікальны арыгінальны цыркавы коннны нумар «Хула-хупы на кані». Нумар патрабуе ўзмоцненых трэніровак і вялікай пільнасці. У цыркавым мастацтве яна з самага дзяцінства. Працуе Анастасія ў Беларускім дзяржаўным цырку разам з бацькамі. Яна не толькі выступае на публіцы, але і сама даглядае за канём, які вымагае шмат клопату, увагі і любові. З дня ў дзень трэба падтрымліваць яго ў спартыўнай форме. Анастасія старанна трэніруецца, каб зрабіць свае нумары яшчэ лепшымі. Пажадаем Анастасіі стаць сусвенай цыркавой зоркай.
Анастасія Радзікевіч