Зубр і Мядзведзь
Кожны народ мае сваіх звяроў-сімвалаў. У Беларусі гэта магутны жыхар Белавежскай пушчы — зубр. Непадалёк ад Баранавіч па шашы Брэст—Масква яму ўстаноўлены помнік. Зубр — апошні еўрапейскі прадстаўнік дзікіх быкоў. Даўжыня яго цела можа дасягаць 330 сантыметраў, вышыня — да двух метраў, а важыць ён не менш за тону. Апрача белавежскага зубра, існаваў каўказскі, але потым ён знік, а на яго тэрыторыі з’явіліся выведзеныя чалавекам зубрабізоны.
У расійскіх лясах жывуць бурыя мядзведзі. Яны вельмі асцярожныя, любяць глухія месцы з ягаднікамі, балотамі і рэчкамі, бо харчуюцца рыбай, арэхамі, малінамі. Асабліва мядзведзі любяць мёд. У адрозненне ад белых мядзведзяў, якія жывуць на берагах расійскіх паўночных мораў і спяць у пячорах з ільду і снегу, бурыя мядзведзі на зіму засынаюць у бярлогах. Маленькіх мядзведзянят называюць пестункамі.
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Прадоўжыце назвы вядомых рускіх казак.
М… і Мядзведзь
Мядзведзь і Л…
Мядзведзь і С…..