Шадар-Падар
Пятница, 19.11.2010 21:38. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Музыка Зміцера ЯЎТУХОВІЧА
Словы Уладзіміра МАЗГО
Для чаго каты патрэбны?
Не спрачайцеся дарэмна,
Бо яны – усім вядома –
Гэта страх мышыны дома.
А ці ёсць каты-салісты,
Папулярныя артысты?
Не спяшайцеся адразу
Даць адмоўнага адказу.
Прыпеў:
Шадар-Падар – шэры кот,
Тоўсты, нібы бегемот.
Носіць вусы – да вушэй.
Ды не ловіць ён мышэй.
Мае дзіўнае імя
І спявае “мяў” і “мяў”.
Шэры кот…
Шадар-Падар! – гэта словы
Невядомае нам мовы
Сталі для ката Максіма
Артыстычным псеўданімам.
Меламаны-мышаняткі
Звонка пляскаюць у ладкі,
Нібы маладыя фаны,
Песняю зачараваны.
Прыпеў.