“Вяселцы” у свята
Среда, 25.04.2012 22:18. Рубрика: Вершы
“Вяселцы” у свята
“Вяселцы” ўжо пяцьдзесят пяць,
Пяцьдзесят пяць не васямнаццаць!
Дазвольце вас павіншаваць,
Падзякаваць за вашу працу.
Ты ўзгадавала дзетак шмат,
Камусьці стала запаветам,
І беларускі звонкі склад
Ты дорыш песняю над светам.
Квітней “Вяселка” многа летаў,
Дары дабро, усмешкі людзям,
І толькі памятай на гэта,
Што больш такіх, як ты не будзе.Марына Бука