Казка пра ката Ваську
У адной весцы жыў кот Васька. Паляваў на мышэй, мог і птушку злавіць, у гняздо ўскочыць чые.
Аднаго разу здарылася бяда: Васька разбіў гарлач смятаны, з якой гаспадыня масла збіралася рабіць. Шкода гаспадару катка, а гаспадыня крычыць, каб гнаў у шыю. Пайшоў кот прэч.
Полем ішоў, лесам блукаў, рэкі пераплываў. Змарыў яго голад, а тут нечакана бачыць, што пац на дарозе нешта есць. Ен на яго кінуўся, а той шусь у норку- і няма, каток толькі ножку зламаў. Сеў ен і плача, ступіць не можа. Бяжыць па полі мышка.
— Мышка, мышка, дапамажы мне!
— Як жа я табе дапамагу, калі ты маіх сваякоў знішчаў. Сам сябе ратуй!.- мышка крутанулася на месцы і паспяшыла сваей дарогай. Замаркоціўся каток яшчэ больш. Праз колькі часу ляцяць две птушкі ў небе. Васька замаліўся да іх:
— Птушкі, даражэнькія, памажыце!
— Як жа мы табе дапаможым?- разам адгукнуліся птушкі.
— А вы вазміце мяне пад крылы, аднясіце да роднай хаты.
— Як жа мы табе дапамагаць будзем, калі ты нашых сваякоў нішчыў?.
Паляцелі птушкі, а Васька падпоўз да бліжэйшага кустка і застаўся начаваць там. Галодны, змораны, ен адразу абаснуў.
У гаспадара бяда- мышы спанавалі так, што ратунку ад іх няма, лезуць з усіх бакоў. Забедавалі гаспадар і гаспадыня, што такога катка прэч пагналі з-за дробязі.
Быў яшчэ ў гэтага чалавека сабака Журык. Як убачыў, што ў хаце робіцца, пабег Ваську шукаць.Доўга ен шукаў, кожнага стрэчнага пытаў, аднак ніхто яго не бачыў. Праз колькі дзен знаўшоў сябра:
— Васька, прывітанне,а чаго ты тут ляжыш?
— Ведаеш, Журык, я многа зразумеў: мала я добрага рабіў, а шкоды шмат, а зараз ніхто мне дабра не зыча.
— Пойдзем да хаты, гаспадар даўно ўжо зашкадаваў, што цябе выгнаў.
— Не атрымаецца, ступіць не магу.
— Не бяда,залазь мне на спіну, я цяпер нас хутка назад дамчу.
Паснес Журык Ваську праз лясы, палі, рэкі. А вада ў адной рацэ гаючая аказалася, вярнуліся да катка сілы. Ускочыў ен у хату- мышы ўсе прэч пабеглі, больш не вярталіся. Жыць сталі з тае пары яшчэ дружней, а Васька цяпер толькі на хатніх мышэй паляваў, а птушак не чапаў.
Марына Бука