Четверг, 17.11.2011 07:08. Рубрика:
Вершы
Ёсць у нас пыласос –
Ён гудзе, як паравоз.
А за ім наўздагон
Ходзіць тата, як вагон.
Хто паўзе яму на спіну
І не думае, што скінуць?
Гэта ў кепцы набакір
Трохгадовы пасажыр.
Хто стаіць каля парога
І цягнік спыняе строга?
“Стоп! Ідзём гуляць на двор!..”
Гэта мама-кантралёр.