Беларускі край
Среда, 2.11.2011 00:23. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Такіх прыгожых зорак
Нідзе не знойдзеш, не шукай.
Лясоў зялёных водар
І птушак гаманлівы гай.
Ты квітней, мой край,
Беларускі край!
Прыпеў:
Беларускі край, старонка мілая.
Сваіх сяброў склікай усмешкай шчыраю.
Нясі усім святло, зямля лагодная,
Мой беларускі край, старонка родная.
На полі між рамонак
Мне ўсміхнецца васілёк.
Юнак з ружовых зорак
З сабой пакліча іздалёк.
Ты да зор крыляй,
Мой спрадвечны край!
Прыпеў (3 разы):
Беларускі край!
Запампаваць