Загадкі ад Міколы Маляўкi
Воскресенье, 25.09.2011 08:31. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Аднаручка
Аднаручка малая
Не цураецца
Працы –
Муляру памагае
Будаваць
Палацы.
Невідзімка
Ні крыл арліных,
Ні матора
Не мае
Невідзімка гэта,
А можа паляцець
За мора,
Падняцца ў космас,
Як ракета.
Скакунок
Не ходзіць
Конік гэты
Ў плузе,
Яго
Не спутаеш
У лузе.
Не лезе
Пад лісток,
У цень,
А скача
Конік
Цэлы дзень.
Спявачка
Языка няма,
А толькі зубы
Ў роце, –
І яна зубамі
Спявае
На рабоце.