Украінскія кашулі
Традыцыйныя ўкраінскія касцюмы падобныя да беларускіх і ўсходнеславянскіх строяў. Асноўныя элементы мужчынскай вопраткі кашуля, шытая з льняной тканіны і штаны з воўны. Адметнасцю кашулі з’яўляецца пазушка – разрэз спераду, упрыгожаны вышыўкай. Ён зашпільваецца на гузікі, альбо завязваецца каля вората цясёмкамі. Украінцы носяць кашулю, запраўляючы яе падол у штаны, гэты элемент пераняты ад усходніх качэўных народаў. Штаны падпаясвалі шнурком, або рэмнем, – яго насілі з пражкай. Штаны казакоў адрозніваліся сваёй вялікай шырынёй. Паміж штанінамі ўшываўся прамавугольны кавалак тканіны, такім чынам, яны мелі падабенства са звычайным мехам. Галаўныя ўборы па форме – гэта конусы, цыліндры, і паўкруглыя шапкі. Вырабляліся яны з футра, воўны, тканіны.
Дзяўчаты таксама насілі кашулі. Якія былі даўжэй за мужчынскую і складаліся з дзвух частак. Падол упрыгожваееца вышыўкай, бо ён звычайна бачны з-пад верхняй вопраткі. Шырокія кашулі заканчваліся манжэтам – чохла, каля запясця, які таксама ўпрыгожваўся. Апраналі баваўняныя спадніцы – андаракі, часцей з паласатым арнаментам. Яскравым дапаўненнем да дзявоцкага строю былі каралі са шкла, ці каштоўных камянёў. Насілі падвескі з манетамі – “маністо”, “дукачі”. Дапаўняўся стой нязменным вянком. Сустветна вядомы ўкраінскія вянкі з штучных і жывых кветак з абавязковымі рознакаляровымі стужкамі.