Павуцінне (+ музычны файл)
Вторник, 9.08.2011 16:22. Рубрика: Вершы, Навіны "Вясёлкi"
Ёсць павук, нябачны, быццам сон,
Павуцінаю няўлоўны ён.
Абвівае шар зямны з імпэтам.
Той павук завецца інтэрнэтам.
Што было, што ёсць,
Што будзе ў свеце –
Звесткі ёсць пра ўсё ў інтэрнэце.
З дому не выходзячы нікуды
Можаш слухаць птушак, быццам цуды.
Ні пяра не трэба, ні паперы
Сябру ліст прыслаць. Нячутна ў дзверы
Грукнецца нябачны пашталён,
Ліст у той жа міг уручыць ён.
Слухай інтэрнэт, чытай, пішы –
Але й сам мазгамі варушы!
Рыгор Барадулін