Суббота, 23.07.2011 12:15. Рубрика:
Навіны "Вясёлкi"
Ніна Галіноўская
Гучаць вершы
Музей у Траецкім прадмесці.
Мы часта бываем у ім.
У вечнасці ён, у бяссмерці –
Паэт Багдановіч Максім.
Гучаць яго вершы і песні –
Не сцерці гадам, ні спыніць.
І тут, у Траецкім прадмесці,
Паэт наш у бронзе стаіць.