Вася Вясёлкін запрашае ў Венесуэлу
Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла – дзяржава ў лацінскай Амерыцы. Амываецца Карыбскім морам і Атлантычным акіянам на поўначы, мяжуе з Гайанай, Бразіліяй, Калумбіяй. Па велічыні Венесуэла займае трыццаць другое месца ў свеце, яе тэрыторыя – 916 444 квадратныя кіламетры. Складаецца Венесуэла з сарака астравоў, буйнейшы – востраў Маргарыта. Сталіца – Каракас. Нацыянальная валюта – балівар. Больш за палову тэрыторыі краіны займаюць лясы. Там вы можаце сустрэць мураўеда, капіўарамі, опосума, выдру, пуму, ягуара, кракадзіла, чарапаху, анаконду.
Маленькая Венецыя
Калумб, вядомы першаадкрывальнік, у пятнаццатым стагоддзі прыплыў да берагоў Усходняй Амерыкі. Пабачыў два дзясяткі індзейскіх пабудоў, якія ўзвышаліся над вадой і былі злучаны мосцікамі. Таму новы край назвалі ў гонар італьянскага горада Венецыі. У перакладзе з іспанскай мовы Венесуэла – Маленькая Венецыя.
Штат Мерыда
На тэрыторыі штата размяшчаюцца такія горныя вяршыні, як пік Балівара і пік Эспехо. Тут знаходзіцца самая доўгая ў свеце канатная дарога. Яе даўжыня – дванаццаць кіламетраў, на працягу якіх вышыня мяняецца з 1577 да 4765 метраў над узроўнем мора.
Анхель
Самы высокі ў свеце вадаспад Анхель размяшчаецца ў адной з самых цяжкадаступных мясцін на зямлі. Усходне-паўднёвая частка Венесуэлы – горны масіў Аўян-Цепуі – гара Д’ябла, добры абярэг, вышынёй 2600 метраў, які захіляе ад чужога вока таямнічы вадаспад. Падыходы з другога боку абараняе сэльва – густы трапічны лес. Вышыня вадаспада 1054 метры, што ў 21 раз больш за Ніягарскі вадаспад. Ён быў адкрыты толькі ў 1935 годзе. Анхель па-іспанску азначае “анёл”, знаходзіцца на рацэ Чурумі, таму мясцовыя жыхары называюць яго Чурум-меру.
Карысныя выкапні
У 1913 годзе на тэрыторыі краіны была знойдзена нафта. Цяпер частка яе дастаўляецца і ў Беларусь. Здабываюцца таксама жалезная руда, сталь, золата, алмазы, сера.
Арэпа
Самая папулярная нацыянальная страва. Арэпа – кукурузная аладка, у сярэдзіну якой кладуць усё, ад звычайнага сыру да васьміногаў.
Анастасія Радзікевіч