Да юбілею пісьменніцы Людкі СІЛЬНОВАЙ
Людка СІЛЬНОВА
Маленькі Скарына
Мікрапаэма
У Полацку слаўным, ля рэчкі
Хлапчынка няўрымслівы жыў.
Францішак Скарына маленькі
Вялікія мэты любіў.
Ля полацкай школы пад вішняй
Ён літары ўслых паўтараў:
“Аз”, “букі”, “дабро”… Хутка ў Вільні
Настаўнікаў строгіх скараў.
Было, што “баляку-маляку”
Ён крэмзаў і меў кухталя…
Падрослы Францішак у Кракаў
Паехаў вучыцца пасля.
Спазнаць там далёка навукі
Адважны Францішак рашыў!
Не стра́шыла — выпэцкаць рукі
Аб часткі нязнаных “машын”.
Было гарадоў розных пышных!
З вучонымі дыспутаваў…
Асветнікам стаў наш Францішак:
Ён “Біблію руску” — па кніжках
Асобных — шмат год друкаваў.
А каб іх хутчэй раскупалі,
Чытаць пачыналі хутчэй —
Гравюрамі іх аздаблялі
Для радасці родных вачэй!
Павозкі дарожныя ў брудзе
Дарожным, а сам — пад дажджом.
Абы — усім дзеткам і людзям
Цуд-кнігі прывезці на дом.
Ён вёз, каб у кожнае хаце
Чыталі “Юдзіф” і “Псалтыр”,
У замку і княжым палацы
Мудрэў гаспадар, правадыр…