Четверг, 7.01.2021 10:00. Рубрика:
Навіны "Вясёлкi"
Ваяўніца-зіма
Ваяўніца-зіма заіскрылася,
Заіскрылася, закруцілася.
Перайшла па палях пераходамі,
Пераходамі, ды з прыгодамі.
Завярнула бярозку, заснежыла,
Свой народ завірухай пацешыла.
Абвясціла знямелую вуліцу:
“Час прыйшоў вам у хаце прытуліцца!”.