Василь ЗУЁНАК
Суббота, 2.01.2021 14:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
У “Вясёлкі” ёсць сям’я:
Гэта ты, і ён, і я…–
Сем калёраў высячы,
Лічыць нас на ты-ся-чы!
Нам яна прысвечана,
Кожны ёй прывечаны:
Хлопчыкам, дзяўчынкам –
Кожнаму святлінка.
Тут і вершык, тут і казка,
І вясёлая падказка,
І сцяжынка тут да ведаў,
І загадка для суседа…
Вось такой жывём сям’ёй
Мы з “Вясёлкаю” сваёй:
Па-сяброўску з ёй ідзе
З году ў год наш кожны дзень!