З Новым годам, мае юныя сябры!
Четверг, 31.12.2020 14:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Няхай 2021-ы будзе для ўсіх шчаслівым, светлым, творчым, шчодрым на прыемныя падзеі і захапляльныя адкрыцці.
Давайце самі зробім яго такім! Будзьце стваральнікамі маленькіх і вялікіх радасцяў. Станьце яркімі праменьчыкамі і дзяліцеся сваім святлом з усімі, хто побач. Шчодра дарыце настрой, усмешкі, энергію і пазітыў. Кожны дзень рабіце хаця б адну добрую справу. І тады 2021-ы год стане для ўсіх нас цудоўным, напоўненым вялікімі і маленькімі радасцямі. А яшчэ, сябры, будзьце здаровымі, вясёлымі, вучыцеся на “выдатна” і чытайце добрыя кнігі!
Кацярына ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ, пісьменніца