Уладзімір ПАЎЛАЎ
Суббота, 12.12.2020 11:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Наш край
Наш край яснавокі –
З маленства любімы куток.
Тут слова і песні вытокі.
На карце – кляновы лісток.
На радасць жыві і на славу,
Ні гора, ні ліха не знай.
Стой мужна за верную справу,
Наш край!
Паслухмянка
Нібы лёгкая пярынка,
Акуратная дзяўчынка.
Што ні возьмецца рабіць –
Агнём-полымем гарыць.
Мые з мамаю падлогу,
Абувае ў сад малога…
– Малайчынка! –
Мама кажа.
А завуць дзяўчынку – Маша.