Кітайскія іерогліфы – асаблівасці пісьма
Кітайскія іерогліфы зусім не падобныя да літар беларускай мовы. Кітайцы не прыдумвалі кожнаму прадмету абстрактнае літарнае абазначэнне, яны спрабавалі гэты прадмет адлюстраваць.
Гісторыя іерагліфічнага пісьма пачынаецца са старажытных надпісаў на касцях, панцырах чарапах. Гэтыя надпісы называюцца «цзягувэнь». Так у старажытнасці кітайцы запісвалі вынікі варожбаў. Першыя іерогліфы кітайцы выціскалі або выразалі, выкарыстоўваючы драўляныя палачкі, завостраныя камяні і нефрытавыя нажы. З часам іерогліфы змянялі
свой выгляд. Гэта выклікана тым, што мяняліся інструменты і паверхні для пісьма, напрыклад, сталі пісаць на кавалачках дрэва, шоўку, паперы.
Усе іерогліфы складаюцца з асобных рысаў. У кітайскай мове, як і ў нас, ёсць спецыяльныя правілы напісання. Вось некаторыя з іх:
1. Іерогліфы пішуцца зверху ўніз.
2. Спачатку пішацца гарызантальная рыса, а потым вертыкальная.
3. Спачатку пішацца рыса ўлева, а потым рыса ўправа.