СЛАВУТАСЦІ КІТАЯ
Вторник, 1.09.2020 12:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Вялікая Кітайская сцяна
万里长城
Вялікая Кітайская сцяна – самы пазнавальны помнік Паднябеснай.
Будавалі яе 800 гадоў для абароны ад ворагаў. Асноўная частка Вялікай кітайскай сцяны, створаная яшчэ пры дынастыі Мін (1368 – 1644 гг.), доўжыцца больш за восем тысяч кіламетраў. Але з усімі адгалінаваннямі даўжыня складае 21 196 кіламетраў! Сярэдняя вышыня сцяны – 7,88 метра, месцамі – больш за 14 метраў. На працягу многіх стагоддзяў сцяна мяняла назвы. Першапачаткова называлася “Бар’ерам”, “Разгулам” або “Крэпасцю”, пазней атрымала больш паэтычныя назвы, такія, як “Пурпурная мяжа”, “Зямля драконаў”.