Васіль ЗУЁНАК
Среда, 13.05.2020 11:54. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Гальштучнік і траўнік
Гальштучнік і траўнік –
Суседзі па траве.
Траўнік – той наогул
У траве жыве.
Рэдка калі носам
Вылезе з травы:
Толькі нос і ўбачыш –
Без галавы.
Гальштучнік суседства
Тое ўпадабаў,
Хоць і не хаваецца
Між высокіх траў.
Бо заўсёды мае
Цягу да вады, –
Вось і зараз з рэчкі
Прыляцеў сюды.
І спытаўся строга,
Не без куражу:
А ці не парушыў
Траўнік тут мяжу?!.
Фота Сяргея Зуёнка