Дзякуй вам, ветэраны вайны!
Пішуць вам вучні 3 “Б” класа Ліпнішкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Мы ведаем, што 2020 год – год 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. З аповедаў настаўніцы, з фільмаў пра вайну мы даведаліся, якія пакуты прыносіць вайна. Нашы прадзеды мужна змагаліся з ворагам. І мы ганарымся тымі салдатамі, якія адстаялі сваю Радзіму. Мы ведаем, што і ў наш час у некаторых краінах ідзе вайна. Гэта страшна. Мы супраць вайны! Хочам на старонках часопіса выказаць падзяку ветэранам, якія здабылі для нашага пакалення мірнае неба. Мы заклікаем дарослых і дзяцей усяго свету жыць у міры.
Падзяка ветэранам
Ветэраны той даўняй вайны!
Я жыву ў двадцаць першым стагоддзі,
Я не ведаю жахаў вайны,
Але ведаю я пра ваш подзвіг.
Я паклон аддаю да зямлі
За адвагу і смеласць, за раны.
За свабоду, што вы здабылі,
Хай навекі вам будзе пашана.
Дзякуй вам, ветэраны вайны!
Я жадаю вам толькі здароўя,
Каб спакойна вы ў шчасці жылі,
І каб кожны пра подзвіг ваш помніў.
Насця Пятроўская
Жадаю жыць у міры
Я кажу ўсім вам шчыра:
Я жадаю жыць у міры!
Я хачу, каб на зямлі
Дзеці ў радасці жылі.
Каб маглі хадзіць у школу,
Кветкі каб цвілі наўкола,
Каб спявалі жаўрукі,
Булькаталі ручайкі.
Каб пад мірным небам жыць,
Трэба нам усім дружыць!
Усім краінам на планеце
У міры жыць жадаюць дзеці!