• Главная
  • Наш часопіс
  • БУСЯ
  • Фотагалерэя
  • Наш музей
  • Падпіска
  • Кантакты
Friday,  5.12.2025
Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка"

Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка"

  • «БУСЯ» № 3
  • «Вясёлка» № 10
  • Апытанне

    Якія восеньскія прыкметы вам падабаюцца?

    Просмотреть результаты

    Loading ... Loading ...

Запрашаем на вячоркі (працяг)

Понедельник, 16.05.2011 17:22. Рубрика: Рознае  Tags: пастаноўка, сцэнарый, тэатр  

Цярэшка
-Яшчэ нехта грукоча,
Вельмі на вячоркі хоча.
Пайду сустракаць. ( У хату ўваходзяць хлопцы)

Хлопец
-Як павялося пры сустрэчы
Вітаем шчыра: добры вечар!

Васіліна
-Добры вечар, хлопчыкі – малойчыкі!
Мілосці просім да нас у госці!
Вячоркі чакаюць гасцей,
Уваходзьце ў хату хутчэй!
Сядайце, далучайцеся да працы.
(Усе працуюць, гучыць музыка)

Васіліна
-Цярэшка, што ты маўчыш, як вады ў рот набраўшы, раскажы што-небудзь цікавае.

Цярэшка
-Зараз, сэрца залатое.
Колісь баба і дзед жылі,
Куры, гусі ў іх былі,
Парасяты і бычкі,
Добра жылі старычкі…
Пабачце, вось лёгкія на ўспамін, да нас завіталі.
(Уваходзяць у хату баба і дзед спрачаючыся)

Баба
-Я табе кажу не прадам.

Дзед
-А я табе кажу прадасі.

Баба
-Не прадам.

Дзед
-Прадасі.

Васіліна
-Пачакайце, пачакайце, а што гэта ў вас за спрэчка?

Дзед
-Вось хвалёна гаспадыня мая,
Мне не мытую сарочку дала,
Не мытую, не качаную,
У суседа пазычаную.

Баба
-А ты што, лепшы за мяне, такога бычка хоча збыць!

Дзед
-Ды забярыце вы і кароўку,
Свабадзіце ёй галоўку,
Бо няўмее ні кароўку даіць,
Бо няўмее ні цадзілку памыць,
Толькі умее па вяселлях хадзіць.

Васіліна
-Хопіць вам спрачацца, кажуць вы вельмі прыгожа спяваць умееце, паспявайце лепш, а мы паслухаем.

Баба
-Спяваць мы вельмі любім, давай паспяваем.

Песня “Сабірайся ў госці, мой дзядок”


Сабірайся ў госці, мой дзядок,
Сабірайся ў госці, галубок.

Не пайду я ў госці, холад на двары
А мне ломіць косці, я ужо стары.

Сабірайся ў госці, мой дзядок,
Сабірайся ў госці, галубок.

Не пайду я ў госці, я ж табе кажу,
Лепш на цёплай печы тошкі паляжу.

Як не пойдзеш у госці, грошай дай.
Трэба мне занесці каравай.

Бяры сабе грошы, ці мне іх шкада,
Толькі адчапіся ад мяне, бяда.

Дык ляжы на печы, стары дзед,
А мяне ў госці павядзе сусед.

Пачакай, гагулька, не спяшай.
Пойдзем разам у госці, мяне не пакідай.

Цярэшка
-А давайце я вашага бычка куплю.

Баба
-А колькі грошай ты мне за яго дасі?

Цярэшка
-Торбу грошай на ўдачу,
Ды яшчэ мяне ў прыдачу.

Баба
-Ну калі так, я згодна.
Торбу грошай на ўдачу
Ды Цярэшку ў прыдачу.
Цяпер пойдзеш ты, дзядок
З бычком разам у хлявок.

Васіліна
-Ну, хопіць жартаваць, я свайго Цярэшку не прадаю, мне ў гаспадарцы і самой ён патрэбны, сядайце лепей, далучайцеся да нас.

Пачатак ТУТ
Працяг будзе

Trackbacks/Pingbacks

  1. Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка" - Запрашаем на вячоркі! (заканчэнне)

Пакінуць каментар

Нажмите, чтобы отменить ответ.

« Дзе чыё гняздо?
Азербайджанская народная казка »
  • Давай сябраваць!
  • Што пачытаць?
  • Нашы сябры
© 2025 Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка"  все права защищены.
Вершы і казкі для дзяцей Сайт Президента Республики Беларусь Каталог TUT.BY Яндекс.Метрика