Калядная зорка — 2020
У студзені “Сябры Вясёлкі” прымалі юбілейны, пяты міжнародны фестываль творчасці “Калядная зорка”. Больш за 250 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак прыехалі ў Мінск, для ўдзелу ў калядным свяце.
Канкурсанты, сапраўдныя артысты, ігралі на цымбалах, акардэоне, дудцы, трубе, флейце, фартэпіяна, спявалі, танчылі, чыталі вершы і паказвалі тэатралізаваныя прадстаўленні.
Кожны канкурсант атрымаў памятныя падарункі, дыпломы лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу. Уладальнікам Гран-пры стала Школа прыгажосці “Леона” пад кіраўніцтвам Віталя Міхайлавіча Жылінскага, якая прадставіла журы і гледачам нумар з дэфіле і элементамі вакальнай кампазіцыі “Куточак Беларусі”.