Бусеў слоўнічак. Літара Я
Буся вучыць словы з Я:
Яшчарка, янот, ягня,
Яблыня, язмін, яліна,
Шоўк, інакш ядваб, – тканіна.
Ёсць яшчэ ядловец, явар,
Яр, яечня, ястраб, ява.
Жонку мужавага брата
Зваць ятроўкаю прынята.
Слоў у слоўнічку багата!
Іх усе запомніць варта!
Тэкст Святланы БОГУШ
Літара Я — апошняя ў алфавіце, а значыць, мы разам з Бусем завяршылі ствараць і чытаць слоўнічак. Аднак багацце нашай роднай мовы бязмежнае, таму і далей на старонках чытанкі-маляванкі вы будзеце адкрываць для сябе яе скарбы.
А мы з Бусем будзем вельмі рады, калі вы (з дапамогай мам і тат, настаўнікаў і выхавальніц) напішаце нам, якія новыя словы дапамог вам засвоіць “Бусеў слоўнічак”, якія героі вершаў запомніліся. А можа, у вас ёсць свае цікавыя гісторыі пра родную мову? Абавязкова пішыце!
Бусеў слоўнічак шукайце ТУТ