Среда, 28.08.2019 13:53. Рубрика:
Вершы
БУСЕЛ
Пэўна, толькі жаба знае,
Колькі клопатаў ён мае:
Бусел з саменькага рання
Вылецеў на паляванне.
ЛЕБЕДЗІ
Не плынь вады безупынная,
А неба наўсцяж лебядзінае:
Лебедзь-клікун,
Лебедзь-шыпун, —
І кожны воблачкам белым
Разгортвае крылы смела.