У свеце казкі
Мой дарагі юны чытач! Ці любіш ты чытаць казкі? Упэўнены, што так! Я дык вельмі люблю — кожны вечар перад сном сустракаюся з новай цікавай гісторыяй.
Зараз перада мной — кнігі, якія пабачылі свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Першая з іх мае назву “Беларуская вясна”. Гэта зборнік вершаў, казак і апавяданняў беларускіх пісьменнікаў пра вясну і вясновыя святы. Чаго тут толькі няма! І прырода, і розныя жывёлы, і нават містыка і чараўніцтва! Наша Беларусь багатая на добрыя цуды. А вось другая, маленькая кніжачка — беларуская народная казка “Дзедава рукавічка”. Як думаеш, хто ў гэтай рукавічцы жыве?
— Сама паня-пацягуня, рак-тарабун, па бярэзнічку скакун, лісіца — добрая маладзіца. А ты хто?
Твой Буся
Я люблю так моцна Бусю,
Што жыве на Беларусі!
На любімы свой часопіс
Тэрмінова падпішуся!
Індэкс для індывідуальных падпісчыкаў 00142, для ведамасных 001422.











