Бусеў слоўнічак. Літара Ь
Понедельник, 20.05.2019 07:45. Рубрика: БУСЯ
Мяккі знак усё змякчае,
Слоў і ён не пачынае,
Але кажам: дзень і цень,
Авадзень, агмень, прамень
Мы заўсёды вельмі мякка,
Бо іх пішам з мяккім знакам.
А яшчэ: канькі, карэньчык,
Бацька, лялька, лось, агеньчык,
Апельсін, агонь, медаль,
Павільён, мядзведзь, каваль.
Хоць бязгучны мяккі знак –
Без яго нам – аніяк!
Тэкст Святланы БОГУШ
А ў якіх яшчэ словах ёсць мяккі знак?