Пра звяроў для самых маленькіх
Пятница, 3.05.2019 09:15. Рубрика: БУСЯ
Шмат жывёл жыве на свеце —
I маленькiх, i вялiкiх,
Ведаць iх павiнны дзецi,
Шанаваць iх i любiць iх.
Хтось жыве ў заапарку,
Хтось у лесе ці ў двары.
Хтось карысны ў гаспадарцы —
Пазнаёмiмся, сябры!
Пеўнік
З першым пробліскам зары
Чуваць песню ў двары.
Гэта пеўнік наш стракаты
Будзiць, кліча выйсці з хаты.
Індык
Чуеш гучнае “кулдык”?
Сцеражыся, там індык!
Любіць ён на ўсіх злавацца,
Лепш табе яго цурацца.
Сабака
У сабакi да вiдна
Праца сёлета адна —
Несцi вахту каля хаты,
Не даваць чужынцам лапы.
Кот
Кот не любiць быць у брудзе
Вымывае лапы, грудзi
I з акна, дзе павышэй,
Пiльна сочыць ён мышэй.
Парася
Закруцiўшы хвост спружынкай,
Па двары гуляе свiнка
I лычом, нiбы рыдлёўкай,
Робiць ямкi, сыпле горкi.
Алена Велянцэвіч