Як заяц Піліпка ваўка з лісой перахітрыў
Жыў-быў зайка. Яго звалі Піліпка. Піліпка любіў гуляць у лесе. Ён там збіраў ягады, грыбы і кветкі. У Піліпкі было шмат сяброў: алень, лось і розныя птушкі. Але былі ў яго і ворагі. Іх было не так шмат: ліса і воўк. Яны, як і ўсе іншыя лісы і ваўкі, елі зайцоў. Амаль усе зайкі баяліся ваўкоў і лісіц. Піліпка іх не баяўся. Адным разам, калі вавёрка, лось і алень сабраліся ў Піліпкавай хатцы, ён расказаў ім гісторыю пра тое, як некалі абхітрыў ваўка і лісу.
«Вось як гэта было, – пачаў Піліпка. – Год таму я пайшоў у лес у грыбы і сустрэў лісу і ваўка. Яны сядзелі і размаўлялі аб тым, што хочуць есці». «Файна было б, калі б нам трапіўся які-небудзь заяц», – уздыхнуў воўк. Але добра, што гэта пачуў Піліпка. І ён пабег прэч адтуль. «Хутчэй, хутчэй!» – думаў ён. Воўк пачуў шоргат у кустах і сказаў: «Давай, ліса, пабеглі за ім!» І яны памчаліся за Піліпкам. А той скеміў, што трэба падмануць іх, і залез у самую блізкую норку. Воўк і ліса прамінулі зайку. «Вось як добра!» – падумаў Піліпка. Але воўк, пакуль бег, зразумеў, што зайка схаваўся.
Ліса з ваўком ведалі, дзе Піліпка жыве. Калі ён вярнуўся дахаты, яго чакала засада. Воўк і ліса ўлезлі ў зайкаву хатку і схаваліся за печкай. А тады была восень. Піліпка вырашыў запаліць печку. Там, дзе схаваліся воўк і ліса, было не шмат месца, і воўк выпадкова чыхнуў ад пылу, таму што Піліпка ніколі не падмятаў пыл за печкай. А Піліпка гэта пачуў, засмяяўся пра сябе, хуценька выбег з хаткі і пачаў рабіць пастку для нечаканых гасцей. «Мне надакучыла тут сядзець! Давай вылазіць адсюль! Хай сабе яшчэ адзін дзень пабудзем галоднымі», – заенчыла ліса. «Хадзем! Ён ужо пайшоў», – прамовіў воўк.
Ліса з ваўком выскачылі з хаткі і пабеглі ў лес. І раптам абое праваліліся ў яму, прыхаваную лісцем. Гэтую пастку зрабіў для іх зайка. Вось як Піліпка перахітрыў ваўка і лісу. А пыл за печкай, хоць той і дапамог яму, зайка ад таго часу пачаў падмятаць.
Ян Ігнатовіч
10 гадоў, г. Мінск