Понедельник, 29.04.2019 14:41. Рубрика:
БУСЯ
Белыя аблокі
На блакітным полі
Мячыкам гулялі
Сонечным на волі.
Птушкі назіралі
За гульнёй аблокаў,
Весела ляталі
Каля іх высока.
Ветрык задзьмувае
І міргае хітра,
Быццам выступае
У ролі ён арбітра.
Хмара, як акула,
У небе праплывала.
Сонца праглынула,
Гульню сапсавала.
Ірына Дубашынская
