Новая
Понедельник, 22.04.2019 08:28. Рубрика: Апавяданні
Міша з бабуляй — шчырыя прыяцелі: разам ядуць, разам гуляюць. Гулялі ў мяч на бульвары. Мяч закаціўся далёка за клумбу. Міша не ішоў за цацкай, хацеў, каб даставала мяч бабуля. Цёця, што сядзела на лаўцы з кніжкай у руцэ, пасарамаціла хлопчыка:
— Сорамна, Міша! Сам схадзі за мячом, бабуля ж старая!
— Мая бабуля новая! — адказаў хлопчык і паважна рушыў у кветкавы параснік.
Еўдакія ЛОСЬ