Творчасць літаратурнага аб’яднання «Верасок»
Літаратурнае аб’яднанне “Верасок” працуе пры Ганцавіцкім раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці ўжо 40 гадоў. Юныя паэты неаднаразова перамагалі ў раённых і рэспубліканскіх літуратурных конкурсах.
Зімачка-зіма
Беласнежная зіма
Горад, вёскі замяла.
Ах, зімачка-зіма,
Горад, вёскі замяла.
Сталі дзеці ў карагод,
Сустракаюць Новы год.
Ах, зімачка-зіма,
Сустракаюць Новы год.
А затым Калядачкі,
Блінцы ды аладачкі,
Ах, зімачка-зіма,
Блінцы ды аладачкі.
Яна Грыбоўская
***
Свішча вецер за акном —
За акном мяцеліца.
Ноччу снег ідзе і днём,
Снег ляціць і сцелецца.
Маразы скрыпяць, звіняць,
Холадна становіцца.
Дрэвы гнуцца і трашчаць,
Злосным неба робіцца.
Алена Гаргун
***
Снег лёг на мост, што за ракой застылай,
Зіма, як птушка, распасцерла крылы.
Так ясна ў небе зоркі зіхацяць,
Зіма не хоча месца саступаць.
Таццяна Шамрыла
Зімовы сон
Гараць свечкі-вясёлкі
На бліскучых галінках.
На паляне красуня
Зіхаціць — цуд-ялінка.
Каля елачкі важна
Сядзяць птушкі, звяры.
Новы год на парозе!
З надыходам, сябры!
Марына Сенюковіч