Круты певень (паводле аднайменнай казкі)
Четверг, 1.11.2018 08:00. Рубрика: Вершы
Казкі сучасных чараўнікоў
Жыў-быў у бабулі певень –
Залаты, як сонца, грэбень.
Шпоры, нібы ў генерала.
Забіяка – гэткіх мала!..
Часта певень-забіяка
Крыўдзіў Жуліка – сабаку
І бабуліну суседку
Не пускаў у хату зрэдку.
Стала пеўню не да смеху:
Да бабулі ўнук прыехаў
Летнім ранкам са сталіцы
І нікога не баіцца.
– Як? Мяне – і не баіцца? –
Кажа певень, – будзем біцца!..
Стаў Андрэй у поўны рост,
Цап крыўдзіцеля за хвост:
– Я нікому і ніколі
Крыўдзіць сябра не дазволю!..
Ходзіць певень дужа хмуры:
Абсмяялі нават куры.
Ды зусім ён не круты,
А чаму – кумекай ты!..
Уладзімір МАЗГО