Вада – радасць ці бяда?
Мае прыгоды
Жылі-былі каля рэчкі дзед і баба. Прыехала да іх пагасцяваць унучка Сонечка. Яны вельмі яе любілі, хваляваліся, прасілі, каб без дазволу ніколі не хадзіла на рэчку. Сабраліся мясцовыя дзеці купацца і паклікалі Соню. Дзяўчынка пабегла разам з усімі, смела скокнула ў ваду, хоць плаваць не ўмела. Раптам вялікая хваля збіла Сонечку з ног і пачала адносіць ад берага ўсё далей і далей. Першымі заўважылі бяду хлопчыкі і кінуліся да дзядзькі Кузьмы, які працаваў выратавальнікам. Хутка і спрытна дзядзька кінуўся ў ваду і вынес на бераг амаль непрытомную Сонечку. Дзядзька Кузьма перадаў дзяўчынку бабулі з дзядулем, а Соні і дзецям, якія спалохана туліліся адзін да аднаго, сказаў: Нельга адным на рэчку хадзіць!
Дзеці маўчалі, Сонечка апусціла вочкі. Ёй было сорамна за свой учынак. Дзяўчынка паабяцала, што болей без дазволу ніколі не пойдзе на рэчку.
Валерыя ВЯЛІЧКА,
ДУА “Сярэдняя школа №10 г. Салігорска”, 5 “А” клас