Добрыя суседзі
Четверг, 23.08.2018 07:51. Рубрика: Конкурсы
Мае прыгоды
Гэтае суседства пачалося шмат гадоў таму, калі наша сям’я пераехала жыць у новую хату. Пад страхой пасяліліся вераб’і.
Кожную зіму мы іх падкормлівалі, а яны з вясны па восень ахоўвалі наш сад і агарод ад насякомых. Бабуля нават капусту не апырсквала атрутай. Пасыпле ў гародзе проса, а вераб’і і яго здзяўбуць, і тлю, і вусеняў.
Летам мы наліваем ваду ў неглыбокую міску. Цікава і смешна назіраць, як птушачкі купаюцца. Да іх далучаюцца ластаўкі. Цэлы акавапарк у двары!
Вось такія ў нас добрыя суседзі. Мы любім іх, а яны, пэўна ж, любяць нас.
Іван ДМУХОЎСКІ, СШ вёскі Падгорная, 3 клас