Парамон
Аднойчы адзін багацей злавіў на паляванні прыгожага ляснога ката. Назваў яго Парамонам і пакінуў жыць у сваім палацы.
Сумаваў за шыбай Парамон,
Сонна праз акно глядзеў на волю.
Там ад рання дворнік дзед Ханон
Снегам пасыпаў усё і соллю.
ПАРАМОН:
Шэрая мая
Недзе ў пушчы там, жыве на волі.
Ах, бялютка снег кладзецца як!
Сам сабе на рану сыпаў солі.
ГАСПАДАР:
Ліст зрывай апошні, каляндар —
Возіць елкі горад поўным возам!..
Раптам з прапановай гаспадар…
Будзеш ты нядрэнным Дзедмарозам!..
Муляе халат той на плячы,
Пахне нафталінам – не смалою.
З-пад халата доўгі хвост тырчыць,
Падмятае хату, як мятлою.
ПАРАМОН:
Я табе, каб ведаў ты,— не раб!…
Не артыст якісці, не паяц.
Не патрэбны гэты мне палац!
Я жыву даўно без родных зім,
Сплю на нейкім гарадскім акне.
Адвязі у пушчу зноў мяне!
ГАСПАДАР:
Будзе ўсё тваё: і мышаня,
Рыбка залатая і кляшня.
А калі захочаш, Парамон,
Будзе каля ёлкі нават трон.
Як вы думаеце, ці пагадзіўся Парамон застацца, альбо ўцёк да сваёй каханай лясной кошачкі?
Ганад ЧАРКАЗЯН
Пераклад Казіміра КАМЕЙШЫ