Тоня. Пра літару Т
Пятница, 25.08.2017 06:35. Рубрика: БУСЯ, Калонка галоўнага рэдактара
З казкі-забаўлянкі “Вясёлая азбука”
Т спытала ў Тоні:
– Та-та-та – што так татакае?
– Татаў трактар.
– Тук-тук-тук – хто так тукае?
– Стракаты дзятлік.
– Тах-тах-тах – што так тахтае?
– Толікаў кулямёт.
– Ту-ту-ту – што так тутукае?
– Братава таксі.
– Тэп-тэп-тэп – хто так тэпае?
– Тоня туфлікамі.
– Тоня, ты не стамілася адказваць на пытанні?
– Не стамілася.
– Тоня, табе тэрмінова трэба тэпаць у школу.
Тоня тлумачыць:
– Туды праз тыдзень патэпаю!
Уладзімір ЛІПСКІ