Бусеў слоўнічак. Літара Р
Среда, 23.08.2017 09:18. Рубрика: БУСЯ
Р
Нёс букет рамонкаў Буся,
Падарыць хацеў рапусе.
А рапуха так спужалася,
Што ў раўчук ураз схавалася.
З ручая прамовіў рак:
“Не журыся так, дружбак!
Ні рамонкі, ані ружы
Вас з рапухай не падружаць,
Бо вядома без навукі:
Не сябры буслы й рапухі”.
Тэкст Святланы БОГУШ
Якія словы на Р ведаеце вы? Дапамажыце Бусю папоўніць свой слоўнічак!