Мой лепшы сябар
Фантастычная прыгода
Аднойчы я і мой лепшы сябар Лёша ляцелі ў самалёце. Усё было добра, але раптам мы адчулі, што самалёт пачынае трэсці. Крыло адломвалася! Усе напалохаліся, але толькі не я з Лёшам. У нас былі рэактыўныя парашуты, мы выскачылі проста на крыло. У кішэні ў мяне знайшоўся суперклей – крыло адрамантавалі. Потым мы даведаліся, што некаторыя пасажыры здымалі нас на відэа. Я і мой сябар трапілі ў тэлерэпартаж пад загалоўкам “Два хлопчыкі выратавалі самалёт”.
Давід ДЗІКУН, гімназія № 16 г. Мінска, 1 “В” клас
Мае сябры
Хатні сябар мой, каток –
Вочкі, вусы, нос, раток.
Вельмі я яго люблю.
На прагулку з ім хаджу.
А калі прыйду са школы,
Сустракае ён, вясёлы,
Спінку дужкай выгінае,
Муркае, мяне вітае.
Пачастую я каўбаскай –
Прамурлыкае мне казку.
А яшчэ ў мяне шчанё.
Вельмі добрае яно.
Хвосцікам сваім віляе,
Пагуляць з ім запрашае.
Крысціна БАРЭЛЬ, Дабравольская школа, 5 клас
Кніга
Мой лепшы сябар – кніга.
З кніг я дазнаюся шмат новага і цікавага. Больш за ўсё люблю чытаць казкі. Мае самыя любімыя: “Цікаўная Варвара” і “Бураціна”. А яшчэ мне вельмі падабаюцца энцыклапедыі. Кнігі могуць перадавацца з пакалення ў пакаленне.
Кніга ніколі не памірае.
Рэнат ГАНДЖАЛІЕЎ, гімназія № 24 г. Мінска, 2 “А” клас