Верш-натхняльнік “Які цудоўны наш сынок!”
Понедельник, 19.06.2017 07:34. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Калі ваш сын незадаволены сабой, у яго кепскі настрой, прачытайце яму перад сном такі верш Язэпа Пушчы:
Хлопчык, як вясёлка,
П’е жывыя сокі:
Русая галоўка
І лабок высокі.
Дбайны і да працы,
І майструе лоўка.
Марна час не траціць.
Светлая галоўка!
Спрытны і вясёлы
І да песень здольны.
Як дубок на волі,
Любіць край наш вольны.
Калі умееце спяваць, то выканайце верш у любімым музычным стылі вашага сына.