Хвілінкі-весялінкі
Понедельник, 29.05.2017 10:00. Рубрика: “Вясёлка” – 60, Хвілінкі-весялінкі
– Дзед, ты зубы маеш? – пытае Міхась у дзеда.
– Не, унучак, ужо шмат гадоў не маю.
– Тады павартуй мае арэхі.
(№ 4, красавік 1972 г.)
– Мамачка, як называлася станцыя, ад якой мы толькі што ад’ехалі?
– Не ведаю. І не перашкаджай мне: бачыш, я чытаю.
– Шкада, што не ведаеш: Пятрусь на ёй застаўся.
(№ 4, красавік 1972 г.)
– Паўлік, будзь асцярожны з малатком, не стукні сабе па пальцах.
– Не стукну, мамачка. Цвік трымае Зося.
(№ 4, красавік 1973 г.)
– Скажы, Сідараў, як па-нямецку “купацца”?
– Так, як і па-беларуску: раздзеўся і ў ваду!
(№ 11, лістапад 1973 г.)
Міхась СТРАЛЬЦОЎ
Кожнаму занятак
Глаша ела кашу,
Юрка – сыраквашу,
А каток ад ранку
Ўсё лізаў смятанку.
Мама мыла раму,
А Пятрок у краму
З усіх ног пабег
Па леташні снег.
(№ 5, май 1975 г.)