Літары О, Ё
Урокі мовы
У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.
І кожная патрабуе ўвагі. Памятайце, што літары О, Ё пішуцца толькі пад націскам: год, дапамога, дарога, шпіён, іён.
Аднак ёсць выключэнні, пра якія трэба памятаць. У гэтых выпадках нават не пад націскам будзе літара Ё. Гэта датычыцца слоў з коранем ёд- і ёт-: ётаванне, ёдапірын. Літары Е, Ё пішуцца і ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляецца радыё- ці яна ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый: радыёстанцыя, радыёграма, радыёбіялогія, радыёактыўнасць,
Таксама спалучэнні галосных іо пад націскам і іа не пад націскам у сярэдзіне слоў іншамоўнага паходжання перадаюцца як іё (ыё), ія (ыя): біялагічны.
У слове дыета пішацца спалучэнне галосных ые. На стыку прыстаўкі і кораня захоўваецца ыэ: дыэтан, дыэлектрык.
А цяпер заданне. Утварыце прыметнікі ад назваў прафесій:
іхтыёлаг, сацыёлаг, архіёлаг, дыялектолаг.