Пятница, 22.07.2011 11:15
Белавежская пушча
Белавежская пушча,
Як царыца лясоў,
Вабіць спевамі птушак,
Мірным рыкам зуброў.
Цішынёю спавіта
Ад зямлі да нябёс.
І таму менавіта
Тут жыве Дзед Мароз.
Валерыя Хацкевіч.
г. Дзяржынск. ... Далей
|
Белавежская пушча
Радзіма мая дарагая
Пятница, 22.07.2011 11:13
Алесь Бачыла
Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві:
Я сэрцам табе прысягаю
У шчырай сыноўняй любві.
Я радасць сваю не стрымаю –
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей ад роднага краю
Нічога на свеце няма.
Чужое зямлі ... Далей
|
Не рву кветак
Среда, 20.07.2011 11:18
Не рву кветак
Сонца весела смяецца,
Хмаркі лёгкія плывуць.
Бегаюць, гуляюць дзеці,
Васількі дамоў нясуць.
Я не рву для мамы кветак,
Падару – увесь палетак!
Крысціна Марчанка.
Любанскі раён,
Рэдкавіцкая СШ. ... Далей
|
Лавіся, рыбка, вялікая і маленькая!
Суббота, 25.06.2011 21:55
Вось і наступіла лета. У лузе вабяць сваім рознакаляровым хараством кветкі, у лесе неўзабаве з’явяцца суніцы. А якое раздолле на рэчцы! Купайся, загарай, лаві рыбу разам з дарослымі. А вуды ... Далей
|
Намалюй анёлачкаў чарнаскурых
Вторник, 21.06.2011 22:51
Мастак, мой зямляк,
Ты малюеш пэндзлем заморскім,
Як і творцы старыя раней.
Няхай Багародзіца – белатварая,
Ты намалюй мне анёлачкаў чарнаскурых.
Няўжо няма жывапісца,
Які намаляваў бы анёлачкаў,
Падобных на дзяцей з майго сяла,
З усімі рысамі майго ... Далей
|
Салодкая хваля
Воскресенье, 19.06.2011 00:40
Дзяўчынка тут, ля берага марскога,
Хавае песні ў вустрыцах зялёных,
Яна прымае хвалі за лімоны,
А мора – за чараўніка жывога.
Да хвалі ротам прыпадае лоўка
І адчувае смак вады салёнай.
– Салодкай стань! – гаворыць ... Далей
|
Хмарка
Среда, 15.06.2011 15:26
У блакітным небе
Ярка сонца ззяе.
Сашка і Арцёмка
Разам загараюць.
Бачна, як з-за гаю
Хмарка выплывае.
Нізка над зямлёю
Ластаўкі лятаюць,
Сашка і Арцёмка
Ад дажджу ўцякаюць.
Саша Свістун.
Ваўкавыскі раён,
Ізабелінская СШ. ... Далей
|
Лета
Среда, 15.06.2011 15:19
Лета квеценню адзета!
Вельмі любяць дзеці лета:
Рэчка, сонца і вада,
Нават дожджык – не бяда.
Да бабуль у госці едуць,
Каб сяброў сваіх праведаць,
Па суніцы ў лес схадзіць,
Рэха ўранку разбудзіць.
Уладзіслаў Шэшка.
Мінскі раён,
Каралёвастанская школа. ... Далей
|
Дзеці
Среда, 15.06.2011 06:37
Слова жывое,
Чароўнае – ДЗЕЦІ.
Як вас прывеціць?
Чым вас прывеціць?
Вы як анёлы
Па-над вякамі,
Свет абдымаеце
Моцна рукамі.
Вы – нашы зайчыкі,
Птушачкі, краскі.
Просім для вас мы
Ў Божанькі ласкі.
Слоў не шкадуем
І слёз не хаваем –
Молімся шчыра,
Шчыра спяваем:
– Сонца ... Далей
|
Творчасць Васіля Віткі
Четверг, 2.06.2011 16:54
Ёсць на зямлі
Ёсць на зямлі такі куток,
З якім навек я злучаны,
Адкуль ступіў свой першы крок –
Мая радзіма – Случчына.
Не зводзіліся ўсе вякі
На Случчыне паэты.
Вянкі іх песень – рушнікі,
Сурвэты – іх санеты.
Увекавечыў Слуцак нас
Сваімі паясамі.
А ... Далей
|
«Вясёлка»
Четверг, 2.06.2011 16:49
Рознакаляровая, проста зачароўвае:
Столькі колераў мігціць –
Нам усіх і не злічыць.
А яшчэ часопіс ёсць,
Ён жаданы ўсюды госць.
Ходзіш на заняткі ў школку –
Выпішы і ты хутчэй “Вясёлку”.
Насця Кулакоўская,
Мінскі раён,
Чурылавіцкая СШ.
Малюнак Насці Векаўшынінай, ... Далей
|