Четверг, 17.11.2011 12:11
Ну й гульню сабе прыдумаў:
Асядлаў я ранкам кошку.
На чацвёрцы ног кашачых
Я дагнаў сараканожку.
І дачка з мяне смяецца,
Бо такога даў я дзёру –
І не згледзеў, апынуўся
Дзесь на ўзлеску, каля бору.
А за ... Далей
|
Калыханка-небылічка
Вясёлая гульня
Четверг, 17.11.2011 07:08
Ёсць у нас пыласос –
Ён гудзе, як паравоз.
А за ім наўздагон
Ходзіць тата, як вагон.
Хто паўзе яму на спіну
І не думае, што скінуць?
Гэта ў кепцы набакір
Трохгадовы пасажыр.
Хто стаіць каля парога
І цягнік ... Далей
|
Шарык
Четверг, 17.11.2011 02:03
Мама мне купіла шарык –
Залацісты, як ліхтарык.
На яго з усіх бакоў
Шмат сядае матылькоў.
Хочуць сесці на мой шарык,
Бачу, муха і камарык.
Сяду на яго сама…
Бах! – і шарыка няма.
... Далей
|
Грыбы
Суббота, 12.11.2011 15:45
Мчыць машына, дым з трубы –
З дзедам едзем у грыбы.
Шмат грыбоў у нашым лесе,
Шмат і ў кош мой іх улезе.
Назбіраю сто ці дзвесце,
Каб і тата мог пад’есці.
А яшчэ грыбоў ... Далей
|
Вячэрняя казка
Суббота, 12.11.2011 12:41
У зайкава вуха,
Калі ён спавіты быў сном,
Аднойчы вячэрняя казка
Залезла крадком.
Цяпер, як сцямнее,
Наставіць ён вушы свае,
Бо слухаць вячэрнюю казку
Пара настае.
Марыс Рунгуліс
Пераклаў Уладзімір Шахавец ... Далей
|
Мая зямля і мора
Суббота, 12.11.2011 10:41
Сінія рэкі,
Пушчы, азёры,
Сінія-сінія
Хвалі на моры.
Сонца аленем
Ходзіць ля тына.
Што за старонка,
Што за краіна?
Сіняга неба
Сіняя чаша –
Быццам валошка,
Латвія наша.
Алберт Лочмеліс
Пераклаў Уладзімір Скарынкін ... Далей
|
Наша любоў
Пятница, 11.11.2011 15:20
Мы пра сваю любоў гаворым мала,
Ёй цяжка сваё імя вымаўляць –
На нашы вусны свежасць, як раса, апала,
Душа ў бязмежнасць крылы можа ўзняць.
Яна жыве не ў чулых гуках нейкіх,
Вядомы ёй гарматны ... Далей
|
Настаўніца
Пятница, 11.11.2011 12:16
Цішыня на ўроку.
Дзеці з самай раніцы
Ловяць пільным зрокам
Кожны рух настаўніцы.
Вырастуць не хісткімі,
А пакуль схіляюцца
Над сваімі сшыткамі,
Ў літары ўглядаюцца.
Быццам сачыненне
Пішуць першакласнікі –
Будучыя геніі,
Будучыя класікі.
Мякка льецца голас
Першай іх настаўніцы.
З вокнаў роднай школы
Свет ... Далей
|
Жменя цукерак
Четверг, 10.11.2011 18:03
Сказала бабуля
Свайму ўнучку Жэню:
– Цукеркі ў кашолцы,
Сабе вазьмі жменю.
Унучак схаваў
Свае рукі ў кішэню:
– Бабуля, ты лепей
Сваю дай мне жменю!
... Далей
|
Бярозкі-сястрычкі
Четверг, 10.11.2011 17:49
Дзве бярозкі – дзве сястрычкі
Абняліся ля крынічкі.
Цэлы дзень глядзяць у люстра,
Як іх косы ўюцца, льюцца.
Хто не пройдзе – павітае,
Спыніцца, паразмаўляе.
... Далей
|
Калі дзяцей шасцёра
Четверг, 10.11.2011 17:47
Так пачнём: у таты з мамай
Няма часу пагуляць.
Устаюць заўсёды рана
І кладуцца позна спаць,
Бо у іх дзяцей шасцёра –
Гэта й радасць, гэта й змора.
Тры дачушкі –
Весялушкі,
Тры сыночкі –
Як дубочкі,
Носікі-курносікі,
Вочкі-васілёчкі.
Паспрабуйце дагадзіць –
Іх ... Далей
|
Рыўка Зіў «Казкі ў небе»
Воскресенье, 2.10.2011 11:45
Казкі ў небе
Над маёю галавою
Неба ў хмарках – як альбом.
Хто герояў дзіўных казак
Там малюе светлым днём?
Вунь ляціць імкліва коннік,
Грыва ўецца ў скакуна.
Вунь паўлін увачавідкі
Перакінуўся ў слана!
Прамільгнуў вярблюд двухгорбы,
А за ім ... Далей
|